Лягатып Незалежны Барысаў
©akim | barysau@tut.by
Нашыя арганізацыі
|На галоўную| |Аб праэкце| |Архіў| |Зваротная сувязь| |Спасылкі|
Акцыя памяці 15-й гадавіны аварыі на ЧАЭС.
Учора, 26 красавіка ў Барысаве актывісты моладзевага руху "Зубр" правялі несанкцыянаваную акцыю памяці 15-е гадавіны аварыі на ЧАЭС.

Яшчэ ўдзень 26 красавіка ў розных навучальных установах гораду з вучнямі праводзіліся "прамываньні мозгаў" на тэму маючай адбыцца акцыі "Зуброў" у Барысаве. Настаўнікі настойліва раілі нікуды не хадзіць, а калі даведаюцца , што тыя не паслухаліся, пагражалі выгнаць з вучобы.

А на цэнтральнай плошчы гораду пачынаючы з 18.00 стаяла некалькі "варанкоў", ды паўсюль шпацыравалі ўзмоцненыя міліцэйскія нарады. Міліцыянты прыпынялі кожага падазронага чалавека, шукаючы нейкія ўлеткі.

Ня гледзячы на ўсе запалохваньні й "контармэры" праваахоўных ворганаў ды настаўнікаў, у 21.00 ля сотні "зуброў" выйшла на цэнтральны пляц гораду, трымаючы ў рукох сьвечкі. Яны разышліся па ўсяму пэрымэтру плошчы, стварыўшы незабывальнае відовішча (такога Барысаў яшчэ ня бачыў).

Да акцыі далучаліся простыя мінакі, а каля людзей са сьвечкамі прыпыняліся аўтамабілі. Міліцыянты былі разгубленыя... Акцыя цягнулася каля 20-ці хвілінаў, пасьля чаго яе ўдзельнікі арганізавана разышліся.

А літаральна празь некалькі хвілінаў на плошчу ў цывільным пад'ехаў сам начальнік барысаўскай міліцыі, палкоўнік Еўстаф'еў, але акрамя двух падвыпіўшых мінакоў ён нікога не змог затрымаць.

Прэс-рэліз
Сайт управляется системой uCoz